Пятая – унікальная

- 8:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Сярэдняя школа № 5 Смаргоні – адзіная школа ў горадзе, дзе навучэнцы могуць вывучаць прадметы музычнага кірунку. Сёння на аддзяленні працуе калектыў з 12 настаўнікаў і канцэртмайстраў, якія забяспечваюць працу музычных факультатываў на высокім узроўні.

Нашы дзеці навучаюцца гульні на шасці музычных інструментах: фартэпіяна, баян, акардэон, балалайка, домра і флейта. Гэта разнастайнасць дазваляе навучэнцам творча развівацца ў аднародных і змешаных ансамблях, удзельнічаць у музычным жыцці школы і горада.

У нашай школе існуюць тры узорныя калектывы: аркестр рускіх народных інструментаў, хор “Глорыя” і вакальная студыя “ГаласОК”. Кожны педагог на працягу ўсяго навучальнага года працуе над тым, каб зацікавіць дзяцей сваім прадметам, дапамагчы вучням раскрыць свае музычныя здольнасці.

За апошнія пяць гадоў навучэнцамі заваявана 115 дыпломаў рознай ступені на гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.

Дзеціі настаўнікі не спыняюцца на дасягнутых выніках, а разам ідуць наперад да новых перамог.

Валянціна РУСЕЦКАЯ,
настаўнік музыкі
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий