- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пісьмо-зварот ад вучняў – настаўнікам

 

У рамках месячніка “Твой выбар – тваё жыццё” у Казлоўшчынскай сярэдняй школе была арганізавана акцыя “Усміхніся жыццю!”. Навучэнцы не толькі сабралі “калекцыю добрых слоў”, але і з цёплымі пажаданнямі звярнуліся да сваіх настаўнікаў.

У час правядзення акцыі вучні школы апынуліся ў атмасферы радасці і весялосці. Ярка аформлены стэнд “Усміхніся жыццю!” выклікаў усмешкі і пазітыўны настрой.

“Калекцыю добрых слоў” навучэнцы прымацавалі на стэнд. “Ад такіх слоў на душы стала цяплей і святлей, яны змогуць падтрымаць кагосьці ў цяжкую хвіліну, прымусяць усміхнуцца”, – адзначыла Валерыя Касцюк, навучэнка 8-га класа.

А яшчэ педагогі атрымалі ліст-зварот “Давайце жыць без перашкод”, мэтай якога было настроіць настаўнікаў і навучэнцаў на стварэнне сітуацыі поспеху на працягу ўсяго навучальнага года:

Добры дзень, нашы любімыя настаўнікі!

Акцыя “Твой выбар – тваё жыццё” падштурхнула нас напісаць вам. Яшчэ адзін вераснёўскі светлы, сонечны дзянёчак падарыў усім з раніцы ўсмешку, сагрэўшы ўсіх цеплынёй і шчырасцю ў зносінах адно з адным. У гэты дзень да вас звяртаюцца шумныя, вясёлыя, актыўныя, гатовыя змяняць свет, але не змяніць самім сабе, сваім ідэям, імкненням і запаветным марам навучэнцы школы. Вы верыце ў дабро, у нас і несяце святло пазнання. Мы хочам, каб вы, настаўнікі, былі нашымі сябрамі не толькі сёння. Мы хочам, каб вы суправаджалі нас па дарозе дабра да ведаў заўсёды. Працягвайце вучыць нас бачыць прыгожае! Майце зносіны з намі так, каб мы не баяліся задаваць вам пытанні. Вучыце нас рухацца далей да адкрыццяў!

Не здзіўляйцеся таму, што наш шлях ляжыць менавіта туды, дзе хаваецца новае і нязведанае. Мы не ідэальныя, але хочам быць карыснымі і пакінуць светлую старонку ў гісторыі нашай школы. Бо гэтую гісторыю мы пішам разам з вамі штодня, не спыняючыся ні на імгненне. Мы верым у вашы сілы, як верыце вы цяпер у нас, бо толькі сувязь пакаленняў робіць нашу школу па-сапраўднаму паспяховай!

Вашы вучні.

Мы, педагогі, у сваю чаргу, спадзяёмся, што радасць у сэрцах застанецца і з дзецьмі, і з намі, дарослымі, на цэлы навучальны год. Бо толькі радасны і шчаслівы чалавек можа дабіцца вялікіх поспехаў і новых дасягненняў.

Галіна ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ