Дзяцей суправаджаем – якасць навучання павышаем

- 8:25ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У верасні 2020 года на базе сярэдняй школы № 1 Кармы, якая з’яўляецца апорнай установай па спецыяльнай адукацыі ў раёне, адбылося пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара для спецыялістаў СППС устаноў адукацыі, якія працуюць з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Фармат мерапрыемства традыцыйны. Гэта дзейсная форма работы з педагогамі ўстаноў адукацыі па павышэнні якасці псіхолага-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У пачатку семінара спецыялісты Кармянскага раённага ЦКРНіР асвятлілі шэраг пытанняў па дзейнасці груп ППС: мэты і задачы, этапы псіхолага-педагагічнага суправаджэння, вядзенне дакументацыі.

У рамках мерапрыемства старшыні груп ППС устаноў адукацыі распавялі пра вопыт сваёй работы па псіхолага-педагагічным суправаджэнні дзяцей з АПФР. Так, педагогі падзяліліся вопытам работы па комплексным абследаванні дзяцей, якія паступілі ва ўстанову адукацыі і маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, па складанні індывідуальных карт псіхолага-педагагічнага суправаджэння, арганізацыі пераемнасці паміж педагагічным калектывам установы адукацыі і членамі групы.

У канцы пасяджэння ў фармаце “адкрытага мікрафону” удзельнікі семінара падзяліліся сваімі думкамі, распавялі пра праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе суправаджэння дзяцей з АПФР. Спецыялісты ЦКРНіР і старшыні груп ППС разам знаходзілі рашэнне гэтых праблем. Настаўнік-дэфектолаг В.В.Чупругіна транслявала практычны вопыт працы з дзецьмі з аўтыстычнымі асаблівасцямі, атрыманы на семінары ў Гомелі.

Па выніках мерапрыемства можна зрабіць выснову, што ўсе ўстановы адукацыі Кармянскага раёна мэтанакіравана працуюць над павышэннем якасці псіхолага-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, рэалізоўваюць кампетэнтнасны падыход у працэсе інтэграванага навучання і выхавання.

Святлана ШВАЧЫЧ,
намеснік дырэктара
Кармянскага раённага ЦКРНіР

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий