У сярэдняй школе № 3 Ашмян у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекту “Школа актыўнага грамадзяніна” адбылася сустрэча навучэнцаў 8-11класаў з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Кацярынай Астрамовіч. Мерапрыемства праводзілася ў форме адкрытага дыялогу.
Навучэнцы 10-га класа асвятлілі асноўныя інфармацыйныя блокі тэмы.
Так, блок “Актыўны – значыць адказны” змяшчаў інфармацыю пра правы і абавязкі грамадзян нашай краіны. Вучні абмеркавалі з Кацярынай Аляксандраўнай такія пытанні, як: чаму дзяржава, у якой ва ўсіх будуць толькі правы, не зможа існаваць, навошта грамадству патрэбныя і прававыя, і маральныя нормы.
Падчас інфармацыйнага блоку “Вучымся разумець адно аднаго” гаворка ішла пра тое, што школа – мадэль соцыума. Усе людзі, якія сабраліся ў школе, вельмі розныя па характары, тэмпераменце, узросце, выхаванні, грамадскім становішчы. Кожны з іх мае свой светапогляд, у адпаведнасці з якім паступае і які гатовы адстойваць.
Былі закранутыя пытанні пра лідарскія якасці, школьнае самакіраванне, супрацоўніцтва. Такія сустрэчы ў рамках праекта знаходзяць водгук у маладых людзей. Задаць пытанні, пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы з людьмі, якіх звычайна бачыш на экране тэлевізара або на партале навін, шанс, які цяпер стаў выдатнай магчымасцю.
Абмяркоўваючы трэці крок “Мы дзейнічаем”, вучні падзяліліся сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй: яны прынялі ўдзел у традыцыйным фестывалі бегу “Ашмянская пяцёрка”, велапрабегу і жаночым форуме “За Беларусь!”.
Святлана БАБРОЎНІЦКАЯ,
класны кіраўнік 10-га класса
сярэдняй школы № 3 Ашмян