Школьнікамі сталі!

- 18:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

28 верасня ў Іўеўскім яслях-садзе – пачатковай школе прайшло традыцыйнае свята “Мы школьнікамі сталі”, на якім галоўнымі героямі былі самыя маленькія вучні школьнай краіны – першакласнікі.

Ва ўрачыстых абставінах дзеці прадэманстравалі свае навыкі і веды, якія паспелі атрымаць на працягу верасняў час адаптацыі і вывучэння курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”.

На працягу дваццаці навучальных дзён малодшыя школьнікі не толькі вучыліся, але і знаёміліся з правіламі паводзін, новымі таварышамі, прывыкалі працаваць і жыць у новым, ужо школьным калектыве.

На свяце навучэнцы спявалі і танцавалі, расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, разыгрывалі сцэнкі. Але якое свята без бацькоў? Мамы і таты былі не проста гледачамі. Яны прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве і бурнымі апладысментамі падтрымлівалі юных артыстаў. А самай урачыстай і хвалюючай падзеяй стала ўручэнне першага школьнага дакумента “Пасведчанне першакласніка”.

Свята скончылася, але застаўся выдатны настрой і задавальненне ад цудоўна праведзенага часу. У добры шлях, нашы першакласнікі! Тварыце, імкніцеся, заваёўвайце асаблівы свет, непаўторную дзяржаву падназвай Школа.

Ганна ЗАХАР, Жанна ЧАРНЭЛЬ,
настаўнікі пачатковых класаў
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий