Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей члены валанцёрскага атрада “Міласэрнасць” Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы выйшлі на вуліцы аграгарадка Шчорсы павіншаваць жыхароў старэйшага пакалення са святам.
Навучэнцы ўручылі пажылым людзям віншавальныя паштоўкі, выказалі ім вялікую павагу і ўдзячнасць, пажадалі моцнага здароўя, даўгалецця, добрага настрою і дабрабыту, а таксама аказалі неабходную дапамогу па гаспадарцы.
У гонар Дня пажылых людзей у школе адбыліся класныя гадзіны і гутаркі на тэму “Паважай старасць”, “Нашы дзядулі, нашы бабулі”, “Твары дабро”.
Дзень пажылых людзей – гэта напамін пра тое, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення, шанаваць і паважаць яго заслугі. Гэтая дата – яшчэ адна нагода выказаць сваю любоў, клопат, падтрымку і павагу, якія так патрэбныя старэйшаму пакаленню.
Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна