Вось і завяршыўся месячнік “Твой выбар – тваё жыццё”. Яго рэалізацыя ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна ажыццяўлялася праз сумесную работу педагогаў і прадстаўнікоў праваслаўнай царквы.
Калейдаскоп выхаваўчых мерапрыемстваў, праведзеных падчас месячніка “Твой выбар – тваё жыццё”, пакінуў незабыўныя ўражанні ў школьнікаў. З удзелам вучняў пачатковай школы была арганізавана фотасесія “Усміхайся жыццю – ты яму падабаешся” і аформлена выстава. З вялікім энтузіязмам хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Я малюю жыццё”.
Адбыўся круглы стол для педагогаў “Арганізацыя работы класнага кіраўніка па прафілактыцы суіцыду сярод дзяцей і падлеткаў”. Класныя кіраўнікі былі азнаёмленыя з фактарамі, якія вызначаюць рызыкоўныя паводзіны ў падлеткаў, атрымалі памяткі, абмеркавалі магчымыя варыянты дзеянняў у дачыненні да вучняў, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі.
Наша жыццё – гэта вынік нашага ўласнага выбару. Кожны чалавек у нейкі момант задумваецца над тым, якім будзе яго далейшае жыццё, якія каштоўнасці для яго важныя, якія перспектывы яго чакаюць. Галоўнае – зрабіць правільны выбар. А калі гаворка ідзе пра школьнікаў, то, зразумела, роля настаўнікаў тут вельмі значная і адказная.
Алена ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна