Дзень маці займае асаблівае месца сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе – дзіцячым садзе. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым, бо для кожнага чалавека мама – самы галоўны чалавек у жыцці.
Да гэтага дня ўсім нам хацелася прыгатаваць неверагоднае і запамінальнае віншаванне для тых, хто падарыў нам жыццё і працягвае аддаваць усю сваю любоў і клопат. І такое віншаванне атрымалася. Вучні нашай установы прынялі ўдзел у прымеркаваным да Дня маці сэлфі-квесце “#лайк_маме”, які арганізаваў Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі.
Сэлфі-квест даў шанец кожнаму з нас выказаць сваю любоў да самага дарагога і любімага чалавека і захаваць на фатаграфіі пачуцці любові, дабрыні, клопату і ласкі да мамы.
Усе заданні сэлфі-квеста былі прадстаўлены шасцю хэштэгамі: #люблю_до_луны_и_обратно, #мамина_улыбка, #цветы_для_мамы, #вместе_с_мамой, #я_у_мамы_солнышко, #папа_для_мамы_волшебник.
Хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі сэлфі з мамай на выбраную тэму і размяшчалі ў сацыяльнай сетцы Instagram пад адпаведным хэштэгам. Пад кожным фота ставіўся таксама агульны хэштэг сэлфі-квеста #лайк_маме.
Юлія СЫЦЭВІЧ,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа
Навагрудскага раёна