Напярэдадні Дня маці ў сярэдняй группе ясляў-сада № 10 Навагрудка прайшлі разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы.
З выхаванцамі праводзіліся гутаркі “Якая яна, мая матуля?”, “За што мы любім нашых мам”, “Прафесія маёй мамы”. Дзеці з задавальненнем паглядзелі мультфільм “Мама для маманцяняці”, пасля разам прачыталі вершы і апавяданні пра матуль і нават самі склалі апавяданне на тэму “Як я дапамагаю маме па гаспадарцы”.
Зразумела, у гэты дзень не абышлося ў дашкольнікаў без творчай дзейнасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі намалявалі партрэты мам і ў группе з’явілася выстава дзіцячых работ пад назвай “Мая мама самая-самая”. А яшчэ сумесна з выхавальнікам дзеці стварылі прыгожыя віншавальныя паштоўкі і падарункі для сваіх любімых мам і павіншавалі іх самымі цёплымі словамі.
Вынікам жа ўсёй нашай працы стаў відэаролік-віншаванне для любімых матуль.
Вераніка БОГУШ,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка