Віншаванні мамам

- 20:41МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Свята, прысвечанае Дню маці, прайшло сёння ў Беларуска-Расійскім універсітэце.

Ініцыятарамі святочнага мерапрыемства выступілі прафсаюзныя камітэты студэнтаў і супрацоўнікаў установы адукацыі. Пад іх эгідай у фае 1-га корпуса ўніверсітэта была арганізавана тэматычная фотазона, трасляцыя відэаролікаў, частаванне прысмакамі. Праходзіла таксама раздача віншавальных паштовак у рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!». Урачыстасць была напоўненая і адпаведным музычным суправаджэннем. У адрас усіх мам гучалі самыя цёплыя словы і кампліменты.

 

Адметна, што ў прафсаюзных камітэтах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта вялікая ўвага надаецца павышэнню аўтарытэту сям’і і ўмацаванню сямейных каштоўнасцей. Акрамя розных тэматычных мерапрыемстваў, пэўным катэгорыям матуль у прафкамах аказваюць матэрыяльную падтрымку. Так, напярэдадні Дня маці матэрыяльная дапамога ад прафкама была аказана маладым мамам з ліку студэнтаў і магістрантаў. Прафкам супрацоўнікаў сардэчна павіншаваў усіх мам, а таксама выдзеліў грашовыя сродкі маці дзяцей-інвалідаў і шматдзетным мамам.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота Юліі БАЧКАРОВАЙ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий