Матулі прымаюць віншаванні

- 19:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы ясляў-сада № 34 Ліды доўга рыхтаваліся да святкавання Дня маці: чыталі мастацкія творы пра маму, развучвалі песні, вершы. Дзеці з задавальненнем ляпілі з пластыліну пачастункі, малявалі новыя сукенкі для матуль і іх партрэты, распавядалі пра прафесіі мам, афармлялі віншавальныя газеты да свята.

Святочны тыдзень у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення прадоўжыўся “Чайнай вечарынай”. Выхаванцы расказвалі вершы, спявалі песні для мам, танцавалі. Ярка, эмацыйна прайшла сцэнка-драматызацыя “Абавязкова буду я мамай”. Пластычныя, выразныя рухі, правільная інтанацыя маленькіх акцёраў дазволілі ажывіць гульнявыя персанажы, а малыя праявілі артыстычныя здольнасці. Свае кулінарныя веды дзеці паказалі ў ходзе гульні “Кухары”, а падчас конкурсу “Самы ласкавы” сказалі родным шмат цёплых, душэўных слоў. Сваю любоў да матуль выхаванцы пастараліся перадаць у паштоўках-сардэчках, якія зрабілі сваімі рукамі і падарылі блізкім.

 

Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня маці, накіраваныя на паляпшэнне мікраклімату ў сем’ях нашых выхаванцаў, на выхаванне павагі і клопату пра блізкіх людзей, на развіццё творчых здольнасцей дзяцей, стварэнне ўтульнай, хатняй атмасферы свята.

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада№ 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий