У рамках тыдня, прысвечанага Дню маці, у Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна арганізавалі конкурс-выставу “Букет бяспекі”.
Актыўны ўдзел у арганізацыі конкурса-выставы прынялі бацькі дзяцей усіх узроставых груп. Яны прадставілі як букеты, так і вырабы з прыроднага матэрыялу.
У намінацыі “Лепшы букет” пераможцам стала сям’я Ганны Фокінай, у намінацыі “Лепшая кампазіцыя” – сям’я Камілы Нічыпаровіч.
Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” прынялі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе “Букет бяспекі”, які таксама быў прымеркаваны да ўсімі любімага свята Дня маці.
Арганізацыя такіх незвычайных конкурсаў развівае ўяўленне і кемлівасць, падымае настрой і проста дапамагае згуртаваць сям’ю. Мы ўпэўненыя, што і ў нас гэта атрымалася.
Марына ГРЫН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна