Тыдзень для матулі

- 19:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню маці.

Гэтаму святу ў дашкольнай установе быў прысвечаны цэлы шэраг мерапрыемстваў. Напрацягу ўсяго тыдня дзеці знаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, развучвалі песні, вершы пра матуль і бабуль. Выхавальнікі ўсіх груп правялі з выхаванцамі гутаркі “Матуля любімая”, “Як я дапамагаю маме дома”, “Матуліна прафесія”, “Мама – самы лепшы сябар”, дзе кожнае дзіця распавядалапра сваюматулю. Таксама дашкаляты гулялі ў дыдактычныя гульні “Мая мама”, “Дапаможам маме”, сюжэтна-ролевыя гульні “Дочкі-маці”, “Матуліны памочнікі”, “Мая сямя”.

З выхаванцамі другой малодшай групы праведзены гульня з мячом “Назаві маму па імені”, гульнявая сітуацыя “Як мама вучыць зайчанё правільна паводзіць сябе за сталом”.

Выхаванка старэйшай групы Яна Грынько прыняла ўдзел у прымеркаваным да свята маці конкурсе “Букет бяспекі”. Дзяўчынка сваімі рукамі вырабіла цікавы букет і з гонарам падаравала яго сваёй матулі.

А калектыў ясляў-сада урамках тэматычнага тыдня прыняў удзел у прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам”, на якой кожны працаўнік мог шчыра павіншаваць сваю матулю віншавальнай паштоўкай.

Каб свята надоўга заставалася ў памяці кожнай маці, выхаванцы груп сумесна з выхавальнікамі вырабілі паштоўкі. А выніковым мерапрыемствам стала выстава дзіцячага малюнка “Лепшая мама на свеце”.

Інеса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий