17 кастрычніка ва ўсіх арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі, у тымліку і ў Навагрудскім лясгасе, стартавала добраахвотная акцыя “Чысты лес”.
Да акцыі далучыліся навучэнцы Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскагараёна. Разам з больш дарослымі школьнікамі ўпершыню ў такім мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі вучні першага класа. Пачаткоўцы ачысцілі ад смецця тэрыторыю ляснога масіву побач са спартыўным стадыёнам у аграгарадку Пятрэвічы.
Дарэчы, за ўдзел у акцыі можна было атрымаць памятны падарунак. Для гэтага трэба размясціць фота або відэа з акцыі ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, Twitter з хэштэгамі #ЧыстыЛес2020, #ЧистыйЛес2020.
А яшчэ пятрэвіцкія школьнікі паўдзельнічалі ў мерапрыемстве, што праходзіць на Навагрудчыне ў рамках экалагічнай кампаніі “Уладкаваць малую радзіму”, і пасадзілі 50 саджанцаў дрэў.
Юлія СЫЦЭВІЧ,
навучэнка Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна,
актыўны ўдзельнік акцый
“Чысты лес” і “Уладкаваць малую радзіму”