Пад такой назвай 17 кастрычніка аддзел турызму і краязнаўства Гомельскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і філіял Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Г.Шклярава правялі гарадскі квест для навучэнцаў гомельскіх школ.
Нягледзячы на пераменлівае надвор’е, у гульні прынялі ўдзел 40 каманд, у якія ўвайшлі 170 хлопцаў і дзяўчат.
Гульня стала займальным падарожжам у свет архітэктуры роднага горада і была прысвечана знакамітаму гомельскаму архітэктару Станіславу Данілавічу Шабунеўскаму.
Полем гульні стаў Гомель: яго будынкі, вуліцы і аб’екты гарадской інфраструктуры. Каманды на старце атрымалі ліст заданняў. Удзельнікам неабходна было не толькі знайсці самі будынкі, але і зрабіць каманднае фота на іх фоне, адказаць на шэраг пытанняў і нават паспаборнічаць у майстэрстве чарчэння элементаў будынкаў.
Арганізатары гульні зрабілі невялікі бонус удзельнікам – квест стартаваў у сценах музея, а дакладней – у зале, прысвечанай спадчыне архітэктара.
Гульня праходзіла ў дзвюх узроставых катэгорыях: 7–8 і 9–11 класы. Таксама быў праведзены дадатковы творчы конкурс “Крэатыўнае фота каманды”. Пры вызначэнні пераможцаў журы зыходзіла з дакладнасці выканання задання, хуткасці праходжання маршруту і дакладнай перадачы характэрных прыкмет будынкаў.
Пераможцай сярод 7–8 класаў стала каманда сярэдняй школы № 9 Гомеля; у каманд сярэдняй школы № 30 і сярэдняй школы № 25 – адпаведна другое і трэцяе месцы.
Сярод 9–11 класаў у лідарах – гульцы з ясляў-сада – сярэдняй школы № 73; на другім месцы апынулася каманда сярэдняй школы № 26, а на трэцім –каманда сярэдняй школы № 2.
У конкурсе “Крэатыўнае фота каманды” перамаглі каманды сярэдніх школ Гомеля № 57, 29 і 22.
Людміла ПРЫСКОКА,
загадчык аддзела турызму і краязнаўства
Гомельскага гарадскога цэнтра
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі