У яслях-садзе гарадскога пасёлка Мір Карэліцкага раёна дзяцей вучаць правільна звяртацца з адходамі, сартаваць смецце.
Нашы выхаванцы ведаюць, што перапрацаваныя адходы могуць стаць новай рэччу. Напрыклад, з пластмасавых старых цацак можна зрабіць дываны на падлогу, а перапрацаваўшы паперу, выратаваць дрэва. Праз дыдактычныя гульні, гутаркі, мультфільмы, тэматычныя заняткі дзеці спасцігаюць асновы экалагічнай культуры і рацыянальнага прыродакарыстання.
З задавальненнем выхаванцы прымаюць удзел у практычных мерапрыемствах экалагічнай накіраванасці. Напрыклад, кожная група, збіраючы макулатуру, ратуе пэўнае дрэва: умоўна, 100 кілаграмаў сабранай сярэдняй групай макулатуры ратуюць адну бярозу. Вынікі збору макулатуры паказваюцца на агульным стэндзе. Як жа радуюцца і ганараццадзеці, калі на стэндзе насупраць значка группы зʼяўляецца карцінка яшчэ аднаго выратаванага дрэўца! Тут ужо і бацькі не застаюцца абыякавымі і таксама ўключаюцца ў спаборніцтвы, дапамагаючы сваім дзецям.
У кожнай групе нашага дзіцячага садка ўстаноўлены кантэйнеры, у якія дзеці збіраюць выкарыстаную паперу, пластык. Вялікія кантэйнеры для збору паперы, пластыка, шкла ёсць у фае ўстановы. Асобна збіраюцца ў закрыты кантэйнер і здаюцца для ўтылізацыі батарэйкі. Папулярнай у нашымдзіцячымсадзе стала дабрачыннаяакцыя па зборы пластыкавых накрывак ад бутэлек.
Вельмі радуе, што многія бацькі падтрымалі сваіх дзяцей і таксама актыўна ўключыліся ў дзейнасць па сартаванні смецця.
Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада пасёлка Мір