Маларыцкая раённая гімназія стала месцам правядзення адборачнага этапу ІV Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру Маларыцкага благачыння.
У спаборніцтве ўдзельнічалі шэсць каманд. Турнір быў прымеркаваны да 555-годдзя з дня першага ўпамінання Спаскага Кобрынскага жаночага манастыра, 550-годдзя з дня здабыцця цудатворнай іконы Жыровіцкай Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Адкрыў спаборніцтва благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы, протаіерэй, кандыдат багаслоўскіх навук Віктар Паляціла. Юным знаўцам былі прапанаваны 30 пытанняў.
Другі год запар пераможцай інтэлектуальнага праваслаўнага спаборніцтва стала каманда “Добрыя сэрцайкі” з сярэдняй школы № 2 Маларыты у складзе дзесяцікласніц Дар’і Крэнь, Сафіі Яцура, Марыны Ярмалюк, Ганны Глушчык і Юліі Лісіцкай. На другім месцы – каманда “Ніка”, на трэцім – каманда “Васьмёрка”з Маларыцкай раённай гімназіі (трэнер – Леанід Лук’янчук).
Лепшыя знаўцы праваслаўнай культуры будуць прадстаўляць Маларыцкае благачынне на епархіяльным этапе ІV праваслаўнага Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру.
Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара
па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі
Фота аўтара