- МІНШЧЫНА, Рэгiёны

Запатрабаваныя прафесіі нашага горада

 

21 кастрычніка ў рамках Х педагагічнага марафону кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Мінскай вобласці для вучняў 11-гакласа быў арганізаваны круглы стол, прысвечаны праблемам прафарыентацыі.

Выбар прафесіі – адно з самых галоўных рашэнняў у лёсе кожнага чалавека. Для выпускнікоў гэтае пытанне з’яўляецца найбольш актуальным, бо ад зробленага выбару залежыць усё далейшае жыццё.

           

Мерапрыемства атрымалася не толькі прафарыентацыйным, але і грамадзянска-патрыятычным, спрыяла мэтанакіраванаму фарміраванню цікавасці да прафесій, якія запатрабаваны ў родным горадзе ў прамысловасці, медыцыне і адукацыі.

У працэсе падрыхтоўкі да занятку навучэнцы змаглі больш дэталёва вывучыць попыт рынку працы і патрабаванні, што прад’яўляюцца да розных спецыяльнасцей. Пры прадстаўленні вынікаў сваёй працы будучыя выпускнікі не толькі расказалі пра асаблівасці выбранных прафесій, але і пазнаёмілі аднакласнікаў з навучальнымі ўстановамі, у якіх можна атрымаць адпаведную адукацыю.

Пры падвядзенні вынікаў калектыўнай працы класны кіраўнік прапанавала практычныя парады, якія будуць карыснымі пры выбары прафесіі.

Наталля ШЭПЕЛЕВІЧ,
класны кіраўнік 11-гакласа
дзіцячага сада– сярэдняй школы № 1
імя П.І.Купрыянава Жодзіна
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий