Посткросінг паміж садамі Беларусі

- 9:10ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У нашай установе адукацыі мы паставілі мэту стварыць умовы для актыўнага ўдзелу дзяцей у вывучэнні гісторыі, прамысловасці і культуры гарадоў Беларусі.

Незвычайны праект з інтрыгуючай назвай “Посткросінг паміж садамі Беларусі” стартаваў у верасні 2019 года. Увогуле, посткросінг – міжнародны праект, створаны для магчымасці атрымання паштовак з усяго свету. Мы ж разглядаем яго як сродак жывога абмену лістамі і паштоўкамі паміж дашкалятамі нашай краіны, у якіх яны распавядаюць пра свае гарады, пра гісторыю ўзнікнення іх назвы, цікавыя турыстычныя аб’екты, вядомыя гараджанам, пра прамысловасць і займальныя факты.

Сам працэс напісання, афармлення і адпраўкі ліста дазваляе далучыць выхаванцаў да забытага эпісталярнага жанру, а таксама пазнаёміць з працай паштовага аддзялення.

На працягу года мы атрымал ілісты са Шклова, Узды, Круглага, Мазыра, Маладзечна, Масквы. Выхаванцы і педагогі кожны раз з нецярпеннем чакаюць зваротныя лісты. Хто ж, як не самі жыхары, раскажа пра свій горад найбольш цікава? Так, з ліста выхаванцаў ясляў-сада № 6 Шклова мы даведаліся пра паходжанне назвы гэтага горада, разгледзелі і абмеркавалі “помнік агурку”, а таксама правялі параўнанне заводаў і фабрык Гомеля і Шклова. Усе атрыманыя лісты захоўваюцца і шматразова пераглядаюцца выхаванцамі. Асаблівую цікавасць выклікаюць яркія рознакаляровыя маркі і паштоўкі, таму мы стварылі сумесна з бацькамі выхаванцаў калекцыю паштовак і марак з розных краін свету на розную тэматыку.

Падчас рэалізацыі гэтага праекта мы сутыкнуліся з цяжкасцю пошуку новых удзельнікаў. Таму намі была створана група “Посткросінг паміж садамі Беларусі” у сацыяльнай сетцы “УКантакце”, у якой мы размясцілі навіны праекта, фотасправаздачы ўдзельнікаў, адрасы новых сяброў па перапісцы.

Каб стаць удзельнікам праекта, далучайцеся да групы, пакідайце адрас вашага дзіцячага садка ў раздзеле “Адрасы”. Выбірайце аднаго з удзельнікаў групы і напішыце яму паведамленне, каб узгадніцьперапіску (удакладніць гатоўнасць, абмеркаваць пажаданні). У сваім лісцевы можаце напісаць пра легенду паходжання назвы вашага горада, яго славутасці, фабрыкі, месцы адпачынку, знакамітых людзей і г.д. Дадавайце фатаграфіі, паштоўкі, маленькія сюрпрызы для сваіх новых сяброў. Напісаць можна і на электронную пошту нашай установы detsad85@jdroo.by

Марыана ПАДДУБНАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 85 Гомеля

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий