Памяшканне “Беларуская хатка” у яслях-садзе № 14 Смаргоні нарадзілася з маленькай выставы, прысвечанай прадметам побыту.
Увесь калектыў дзіцячага садка актыўна збіраў экспанаты ў сваякоў і знаёмых. Паступова да гэтай справы далучыліся і бацькі выхаванцаў, дапамог і калектыў смаргонскай сярэдняй школы № 6. Па меры назапашвання экспанатаў узнікла необходнасць у афармленні цэлага памяшкання. У вынікуі атрымалася ўтульная “Беларуская хатка”, прасякнутая духам мінулага.
У нашай “хатцы” шмат усяго цікавага, прыгожага. Тут размешчаны розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, узоры ткацтва і вышыўкі, ганчарныя вырабы. Менавіта тут праводзяцца заняткі па патрыятычным выхаванні і далучэнні дзяцей да нацыянальнай культуры. Мы расказваем нашым выхаванцам пра тое, як і ў якіх хатах жылі нашы продкі, якія рэчы, прылады працы выкарыстоўвалі ў сваім жыцці, як пралі, ткалі, прасавалі адзенне.
Нядаўна Гаспадыня “Беларускай хаткі” запрасіла да сябе ў госці дзяцей сярэдняй групы. З захапленнем яны разглядалі прылады працы, старажытныя прадметы побыту. Вялікую цікавасць у выхаванцаў выклікаў старажатны куфэрак. Гаспадыня расказала дзецям гісторыю яго існавання: для чаго ён быў патрэбен, што зберагаў.
Разглядаючы ручнік, дзеці зацікавіліся беларускім арнаментам і даведаліся, што кожны яго сімвал нешта азначае. Таксама дзецям было расказана пра асаблівасці вырошчвання і апрацоўкі ільну, з якога выраблялася тканіна для ручнікоў. А праз вясёлы карагод “Пасеялі дзеўкі лён” музычны кіраўнік паказала той доўгі шлях, які ператварае ільняное зерне ў прыгожы ручнік.
Малыя расказалі Гаспадыні прыказкі і прымаўкі пра працу, гулялі ў народныя гўльні, вадзілі карагоды. Пасля мерапрыемства дашкольнікі разам з выхавальнікам вучыліся перадаваць у малюнку элементы беларускага арнаменту.
Мы спадзяёмся, што ў нашых выхаванцаў узнікала жаданне ведаць свае вытокі, свае карані.
Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 14 Смаргоні