Восеньскія капелюшы

- 17:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 3 Навагрудка бацькам было прапанавана разам з дзецьмі прыняць удзел у конкурсе творчых работ “Восеньскі капялюш”.

Бацькі з задавальненнем адгукнуліся і падышлі з усёй адказнасцю да цікавай задачы. Якіх толькі капелюшоў тут не было! І арыгінальныя капялюшыкі з муляжамі садавіны і гародніны, і элегантныя капелюшы з лісця, і крэатыўныя галаўныя ўборы з непрыдатнага матэрыялу, і какетлівыя капялюшыкі з кветак.

Гэты сумесны час, праведзены бацькамі з дзецьмі за творчай працай, не толькі зблізіў дарослых і дзяцей, захапляючы агульнай справай, але і стаў карысным заняткам для хлопчыкаў і дзяўчынак. Тут дашкаляты вучыліся крэатыўнай працы з новым матэрыялам, развівалі мелкую маторыку рук, творчае мысленне і ўяўленне.

        

Вынікам конкурсу сталі фотасесія і дэфіле – модны паказ эксклюзіўных самаробных капелюшоў, якія прадэманстравалі ўсе ўдзельнікі конкурсу.

   

Велізарнае задавальненне, зарад станоўчых эмоцый, бадзёрасці і цудоўнага настрою атрымалі ўсе прысутныя, а канкурсантам былі ўручаны дыпломы за праяўленую фантазію, знаходлівасць і індывідуальнасць.

Вольга ПУЛКО,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий