З 19 па 26 кастрычніка ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна праходзіла восеньская антынаркатычная акцыя “#Місія – жыць!”, накіраваная на ўзмацненне антынаркатычнай прапаганды ў маладзёжным асяроддзі.
На працягу тыдня праведзены шэраг тэматычных мерапрыемстваў, падчас якіх звярталася ўвага на праблемы наркатызацыі грамадства і фарміраванне ў маладога пакалення адмоўнага стаўлення да ўжывання наркатычных сродкаў і іх аналагаў.
Інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць у школе пачалася з размяшчэння тэматычнага матэрыялу па праблемах залежнасці для навучэнцаў, бацькоў, педагогаў на сайце школы і інфармацыйных стэндах.
Навучэнцы з энтузіязмам падышлі да правядзення PR-акцыі “Мы выбіраем жыццё”. На вуліцы аграгарадка выйшлі члены школьнага антынаркатычнага атрада “Наркапост”, якія распаўсюджвалі буклеты. Ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, гутаркі па пытаннях здаровага ладу жыцця з праглядам і абмеркаваннем дакументальных фільмаў. Навучэнцы азнаёміліся з нормамі адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за захоўванне і ўжыванне наркатычных сродкаў.
Для самых малодшых удзельнікаў піянеры правялі флэшмоб “Скажы наркотыкам – НЕ!”, заклікаючы ўсіх да актыўнага адпачынку.
Сваім пазітыўным настроем, жыццесцвярджальнымі думкамі юнакі і дзяўчаты дзяліліся адзін з адным падчас акцыі “Я зрабіў свой выбар!”. Пры правядзенні мерапрыемстваў увага дзяцей і падлеткаў звярталася таксама на альтэрнатыўныя формы арганізацыі вольнага часу.
Мы спадзяёмся, што ўдзел у акцыі “#Місія – жыць!” дазволіў навучэнцам і іх бацькам усвядоміць каштоўнасць свайго здароўя як складніка здароўя нацыі ў цэлым.
Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна