Інтэлектуальныя гульні для пачаткоўцаў

- 5:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Асінаўшчызненскім яслях-садзе – пачатковай школе Смаргонскага раёна прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Што? Дзе? Калі?”, удзел у якой прынялі навучэнцы 3 і 4 класаў.

Дзеці падзяліліся на дзве каманды – “Юныя следапыты” і “Юныя знаўцы”. Усе ўдзельнікі гульні з задавальненнем акунуліся ў свет цікавых, каверзных, часам пацешных пытанняў. Заданні абмяркоўваліся камандамі бурна і калектыўна. Хлопчыкі і дзяўчынкі змагаліся за кожны правільны адказ і стараліся ўтрымаць перамогу.

У канцы гульні журы падвяло вынікі. Згодна агульнай суме балаў пераможцай была прызнана каманда навучэнцаў 3-га класа “Юныя знаўцы”. Нягледзячы на тое, што дух саперніцтва паміж камандамі прысутнічаў на працягу ўсёй гульні, гэта не перашкодзіла ўдзельнікам застацца ў добрым настроі і сяброўскіх узаемаадносінах.

Развіццё інтэлектуальных здольнасцей, пазнавальных інтарэсаў, пачуцця калектывізму – адна з найважнейшых задач адукацыйнага працэсу. І тут галоўнае – зацікавіць дзяцей. Мы з вучнямі вырашылі, што такую гульню будзем праводзіць у кожнай чвэрці, і ўжо з нецярпеннем чакаем працягу.

Наталля САСНО,
настаўнік пачатковых класаў
Асінаўшчызненскага ясляў-сада  – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий