У дапаможнай школе Магілёва другі год працягваецца рэалізацыя інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання талерантнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз арганізацыю прадуктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”. Нядаўна ў рамках рэалізацыі праекта прайшоў флэшмоб “Мова праз вершы”.
Сумесна з навучэнцамі сярэдняй школы № 4 Магілёва вучні 6–8 класаў прачыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, паслухалі выказванні нашых знакамітых пісьменнікаў – Я.Купалы, Я.Коласа, А.Гаруна.
Напрыканцы мерапрыемства адбыўся флэшмоб. Гучаў верш П.Панчанкі “Беларуская мова”, а кожны з удзельнікаў узнімаў лісток з адпаведным словам. Калі верш скончыўся – атрымалася цудоўная карціна. Гледачы змаглі ўбачыць і яшчэ раз прачытаць, якая яна, наша беларуская мова. Пасля флэшмобу ўсе ўдзельнікі разам пілі гарбату і гутарылі пра родную мову.
За час падрыхтоўкі мерапрыемства дзеці пасябравалі паміж сабой, наладзілі кантакт, стараліся дапамагчы адно аднаму. Можна смела сказаць, што пасля такіх сустрэч знікаюць амаль усе псіхaлaгічныя бaр’еры пaміж выхаванцамі дапаможнай школы і вучнямі з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Мерапрыемства атрымалася цікавым, пазнавальным і карысным для ўсіх удзельнікаў.
Алена БАБІЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы
дапаможнай школы Магілёва