У музеі пад адкрытым небам

- 15:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучаніцы 10 “Б” класа сярэдняй школы № 5 Смаргоні ў выхадны дзень вырашылі адправіцца ў невялікае падарожжа па роднай Смаргоншчыне і правесці час не толькі прыемна, але і з карысцю.

Кацярына Андрыяловіч, Соф’я Кажадуб, Ксенія Матошка і Бажэна Ярмак наведалі месцы, звязаныхя з падзеямі Першай сусветнай вайны.

Пачалі сваё падарожжа дзяўчаты з нямецкіх дотаў каля вёскі Хадакі. Пабывалі таксама на бліндажах і дотах у вёсках Ляўкі, Вялікая Мыса, Базары, Алешышкі (гэта была чацвёртая лінія абароны немцаў). Умацаванні прастаялі больш за сто гадоў, і гэта сведчыць пра тое, што захопнікі добра рыхтаваліся да абароны і, напэўна, думалі застацца ў нашай мясцовасці надоўга.

Маўклівым дакорам жорсткасці і разбуральнай сілы вайны служаць руіны Наваспаскай царквы – чарговага пункта маршруту. Царква была разбурана ў часы Першай  сусветнай вайны і не адноўлена, але і да нашага часу здзіўляе сваімі архітэктурнымі асаблівасцямі – масіўнымі мурамі, аркамі, авальнымі вокнамі ў верхняй частцы муроў.

Завяршылася падарожжа наведваннем “Залатой горкі” і Мемарыяла памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны ў Смаргоні.

Так дзяўчаты даведаліся шмат новага, ужывую ўбачылі тое, што вывучалі на ўроках гісторыі. Можна сказаць, пабывалі ў музеі пад адкрытым небам.

Наталля КУДАШ,
настаўнік гісторыі
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий