- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Лесвіца пяшчотных слоў

 

У яслях-садзе № 3 Навагрудка выхавальнікі ўсіх узроставых груп правялі акцыю “Лесвіца любові” для бацькоў і дзяцей.

Акцыя была накіраваная на прафілактыку дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў, фарміраванне прыязнага партнёрства паміж яслі-садам і сям’ёй, у аснове якога – псіхаэмацыйны стан дзяцей.

Папярэдне выхавальнікі падрыхтавалі “сляды” з добрымі і цікавымі заданнямі, пакінуўшы іх на лесвіцах установы. Кожны з бацькоў, падымаючыся па прыступках, казаў свайму дзіцяці пяшчотныя словы і добрыя пажаданні, абдымаў і цалаваў свайго малога.

Словамі не перадаць, колькі станоўчых эмоцый выклікала акцыя ў нашых бацькоў і дзяцей. Варта задумацца, наколькі каштоўна і прыемна дарыць іншым і атрымліваць самім цёплыя пачуцці.

Вольга ПУЛКО,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий