Знаёмства з пагранічнай службай

- 14:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы 9 “Б” класа смаргонскай сярэдняй школы № 5 са сваімі малодшымі братамі і сёстрамі наведалі вайсковую часць 2044 Смаргонскага пагранічнага атрада і размешчаны на базе часці кіналагічны цэнтр.

На экскурсіі хлопцы і дзяўчаты азнаёміліся з гісторыяй стварэння вайсковай часці, наведалі Музей баявой славы, які знаходзіцца на яе тэрыторыі.

Паказальныя выступленні сабак, затрыманні  , зносіны з кінолагамі цэнтра, наведванне сабачых ясляў – усё гэта не пакінула раўнадушным нікога. Школьнікі актыўна задавалі пытанні, гутарылі з працаўнікамі цэнтра. Самым жа захапляльным момантам для падлеткаў, безумоўна, стаў заключны этап экскурсіі – дэманстрацыя зброі і няпоўная разборка і зборка аўтамата.

Цікава, што пасля наведвання вайсковай часці некаторыя навучэнцы казалі, што цяпер яны ведаюць, якую прафесію выберуць. Гэта важна, бо вельмі хутка сённяшнім школьнікам трэба будзе зрабіць свой выбар далейшага жыццёвага шляху.

Алена СКРАБІНА,
класны кіраўнік  9“Бкласа
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий