Пра здароўе – змалку

- 15:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы сярэдняй групы ясляў-сада № 10 Навагрудка з задавальненнем уключыліся ў вывучэнне тэмы здароўезберажэння ў паўсядзённым жыцці.

На працягу тэматычных тыдняў “Я і маё здароўе” і “Прадметы асабістай гігіены”, мы з дзецьмі завастрылі ўвагу на такіх паняццях, як здароўе, здаровы лад жыцця, рэжым дня, зарадка, гартаванне, правільнае харчаванне, вітаміны, гігіена, прадметы гігіены, мікробы.

Мы яшчэ раз пагутарылі з дзецьмі пра правілы мыцця рук і чысткі зубоў, а на занятках “Памочнікі Мыйдадзіра”, “Чысціня – залог здароўя”, “Як быць здаровым”, “Правілы гігіены” пашыралі прадстаўленні пра асабістую гігіену і прадметы гігіены, неабходныя для догляду за сваім целам. Падчас фізкультурных заняткаў і ранішняй гімнастыкі вялі размову пра карысць зарадкі і фізічных практыкаванняў для здароўя чалавека. А у час прагулак мы гаварылі пра тое, наколькі важныя для ўмацавання здароўя чалавека прагулкі на паветры.

Канечне, не абыйшлося без чытання і прагляду мультфільмаў. Мы з дашкалятамі чыталі мастацкія творы “Мыйдадзір”, “Медзведзяня, якое не любіла мыцца”, “Фядорына гора”, глядзелі мультфільм “Урокі Цётухны Савы: мікробы”, а пасля дружна гэта абмяркоўвалі.

Навучанне дашкольнікаў гігіене і здароваму ладу жыцця – сумесная задача сям’і і дзіцячага садка, таму мы  падрыхтавалі для бацькоў выхаванцаў інфармацыйныя буклеты і памяткі “Вітамінавая азбука здароўя”, “Гігіена і дашкольнік”, “Навыкі самаабслугоўвання”, а таксама правялі з імі гутаркі на тэмы правіл чысціні, рэжыму дня дашкольніка, карысных прагулак.

Праца ў рамках такой тэмы не мае завяршэння, паколькі навыкi асабістай гігіены і захавання здароўя неабходна пастаянна замацоўваць. Галоўнае –рабіць гэта паслядоўна. Таксама трэба памятаць, што дзеці асабліва схільныя да пераймання, таму вялікую ролю ў фарміраванні навыкаў адыгрывае асабісты прыклад дарослых.

Вераніка БОГУШ,
выхавальнік сярэдняй групы
ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий