Цыбульныя вячоркі ў Ёдках

- 7:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні Ёдкаўскай сярэдняй школы правялі “Цыбульныя вячоркі” ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”.

Спачатку дзеці размеркавалі ролі, выбралі гаспадароў, памочнікаў і даследчыкаў. Затым падрыхтавалі дэкарацыі. Распыталі старэйшых пра асаблівасці вырошчвання цыбулі. Запісалі жарты і легенды, звязаныя з цыбуляй, уключылі гэты фальклорны матэрыял у праграму “Цыбульных вячорак”.

У працэсе працы гаспадары з памочнікамі перабіралі цыбулю, а потым плялі яе рознымі спосабамі. Звязаныя вянкі падвесілі каля імправізаванай печы, каб, згодна павер’ю, яе пах адганяў нячыстую сілу.

Памочнікі расказвалі розныя жартоўныя гісторыі і легенды, а даследчыкі дзяліліся цікавымі звесткамі і навуковымі даследаваннямі пра гэты харчовы прадукт. На вячорках дзеці даведаліся, што ў Беларусі цыбулю саджаюць да Юр’я, значыць, да 6 мая. А выбраць яе патрэбна да 12 жніўня (гэта імяніны св. Лукі), каб добра захоўвалася.

Закончыліся “Цыбульныя вячоркі” прыпеўкамі і пачастункамі ад гаспадароў. Усе стравы, зразумела, былі прыгатаваны з дабаўленнем цыбулі.

Таццяна МАРЦЭВІЧ,
кіраўнік школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”
Ёдкаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий