Школьны кірмаш у Мілевічах

- 16:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У апошні дзень заняткаў, напярэдадні восеньскіх канікул, у Мілевіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе прайшоў традыцыйны дабрачынны школьны кірмаш “Залатая восень”.

Як заўсёды, было цікава, непрадказальна і проста выдатна, а самае галоўнае– смачна! Да кірмашу рыхтаваліся не толькі вучні і іх бацькі, але і класныя кіраўнікі.

   

Кожны клас аформіў сваю гандлёвую кропку, праявіўшы пры гэтым выдумку і фантазію. Школьнікі прынеслі на продаж сваю прадукцыю: выпечку, гародніну, садавіну, кансервацыю, сокі і кампоты, бутэрброды.

Хацелася б адзначыць вучня 11-га класа Максіма Бацько, які самастойна зрабіў торт на кірмаш не толькі для сябе, але і для сваёй малодшай сястрычкі. А яшчэ Максім з кабачка і чырвоных буракоў вырабіў казачнага персанажа. Актыўны ўдзел у кірмашы прынялі Станіслаў Шчука, Мікіта Дзябёла, Алена Новік, Кацярына Новік, Ксенія Сарвас, Дар’я Говар, Мікіта Лысакоўскі, Дар’я Дубатоўка і многія іншыя.

На ўроках абслугоўваючай працы навучэнцы 7-га класа Алеся Заміроўская, Ангеліна Тарлецкая і Карына Руль вырабілі брошкі-банцікі з натуральнай скуры і віскозных сурвэтак, якія з вялікім задавальненнем раскупілі дзяўчынкі пачатковых класаў.

У ролі прадаўцоў паспрабавалі сябе як навучэнцы, так і настаўнікі. Школьны кірмаш асаблівы тым, што на ім навучэнцы могуць праявіць свае таленты, майстэрства, фантазію і знаходлівасць. Частка грошай, выручаных на кірмашы, будуць пералічаныя на піянерскую рэспубліканскую працоўную акцыю “Зробім свет чысцейшым”.

Дзякуй усім за цудоўнае свята! Мы ўпэўненыя ў тым, што кожны дзень школьнага жыцця павінен прыносіць радасць. А для гэтага мы самі павінны рабіць наша жыццё яркім і цікавым – арганізоўваць, вынаходзіць, тварыць.

Алена РУСАК,
педагог-арганізатар
Мілевіцкага дзіцячага сада –сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий