Дзелавыя якасці будучага прадпрымальніка можна развіваць у сабе ўжо са школьных гадоў. Унікальную магчымасць праявіць сябе ў сферы прадпрымальніцтва маюць вучні Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна, якія з’яўляюцца членамі вучэбнай бізнес-кампаніі “Дзелавая моладзь”.
Бізнес-кампанія спецыялізуецца на вырабе сувенірнай прадукцыі, правядзенні экскурсій, аказанні фотапаслуг.
Юныя залескія прадпрымальнікі змаглі заявіць пра сваю дзейнасць не толькі ў раёне, але і ў вобласці.
Нядаўна на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Асоба. Адукацыя. Грамадства“ прайшоў фестываль вучэбных бізнес-кампаній. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 26 устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Смаргонскі раён на гэтым фестывалі прадстаўляла вучэбная бізнес-кампанія “Дзелавая моладзь” нашай школы. Вучні прадэманстравалі кампетэнтнаму журы спектр сваіх паслуг і прадставілі бізнес-план. Вынікам удзелу стаў спецыяльны дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Лепшая прэзентацыя бізнес-кампаніі”.
Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна