Правядзі канікулы з карысцю

- 15:31МИНЩИНА, Регионы

 

Вось ужо ў другі раз у Мінскім раёне ў перыяд канікул для навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі праходзіць акцыя “Правядзі канікулы з карысцю”, галоўная мэта якой – стымуляванне адораных і высокаматываваных вучняў пачатковай школы.

На працягу чатырох дзён навучэнцам прапануецца выканаць да 20 рознаўзроўневых тэставых заданняў па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры, матэматыцы і па прадмеце “Чалавек і свет”. Заданні будуюцца на пройдзеным матэрыяле, што дазваляе паўтарыць ужо вывучанае, а разам з тым і даведацца нешта новае.

Стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць выяўленне і развіццё адораных дзяцей і рэалізацыю іх патэнцыйных магчымасцей, з’яўляецца адной з прыярытэтных сацыяльных задач сучаснага грамадства. Адоранасць дзіцяці немагчыма выявіць з дапамогай аднаразовай працэдуры – ідэнтыфікацыя інтэлектуальна адораных дзяцей мае комплексны характар. Таму ў Мінскім раёне на раённым метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў было прынята рашэнне ўкараніць у працу правядзенне акцыі “Правядзі канікулы з карысцю” на кожных канікулах.

Прыняць удзел у акцыі могуць не толькі вучні нашай школы, але і навучэнцы ўстаноў адукацыі з усёй краіны, паколькі заданні размяшчаюцца на сайце Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 і выконваюцца ў рэжыме рэальнага часу ў дыстанцыйным фармаце. Па выніках кожны з удзельнікаў акцыі атрымлівае сертыфікат, а пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі.

Мэтай нашай дзейнасці ў гэтым кірунку стала актывізацыя педагагічнага супрацоўніцтва для павышэння эфектыўнасці распаўсюджвання мадэлі працы Мінскага раёна па педагагічным суправаджэнні адораных і высокаматываваных навучэнцаў і далейшым іх развіцці.

Іван КАЛКОЎСКІ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Бараўлянскай сярэдняй школы № 2
Мінскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий