Школьны лагер “Сонейка”

- 17:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У перыяд восеньскіх канікул на базе сярэдняй школы № 1 Смаргоні быў арганізаваны лагер “Сонейка”.

На працягу ўсёй змены дзеці былі ўцягнуты ў калейдаскоп розных падзей. Кожны наступны дзень не быў падобны на папярэдні і быў напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі, творчасцю. А вучні, якія прыйшлі ў першы клас, мелі выдатную магчымасць у сяброўскай абстаноўцы бліжэй пазнаёміцца са сваёй школай.

Традыцыйна першы дзень у лагеры–гэта дзень знаёмства. Перш за ўсё дзецям распавялі праправілы паводзін у лагеры, правялі практычны занятак “Мае дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару”. Вучні былі занятыя ўладкаваннем і афармленнем атраднага пакою. Для лепшага знаёмства і стварэння добрага настрою былі арганізаваныя гульня з элементамі трэнінгу “Будзем знаёмыя”, спартыўна-гульнявая праграма “Смялей, хутчэй, далей”, віктарына “Самыя-самыя”.

Вельмі цікава ў лагеры прайшоў другі дзень – дзень творчасці. Конкурс “Сваімі рукамі” паказаў, што дзеці валодаюць творчым мысленнем і пэўнымі навыкамі. Майстэрства, сілу, спрыт праявіліяны ў гульні-спаборніцтве “Казачная спартландыя”.

Сур’ёзным момантам дня ў выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера “Сонейка” была сустрэча з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Смаргонскага РАУС А.Г.Цыганковай на тэму “Жыццё не гульня. Другога шанцу не будзе”. У ходзе сустрэчы з дзецьмі абмеркавалі пытанні захавання правілаў дарожнага руху, меры асабістай адказнасці пры абыходжанні з каштоўнымі рэчамі, асаблівасці прафілактыкі траўматызму. Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці захавання навучэнцамі правілаў бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак, наяўнасці святлоадбівальных элементаў.

Экалагічны дзень лагера запомніўся гульнёй “Сінічкін дзень”, творчай майстэрняй пад назвай “Другое жыццё ўпакоўкі”.

Дзеньроднага краю запомніўся новымі ўражаннямі і адкрыццямі. Пасля ранішняй зарадкі выхаванцы паглядзелі відэа пра свой любімы горад, даведаліся шмат новага і цікавага пра сваю малую радзіму. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў падарожжа ў Экаляндыю і намалявалі прыгожы плакат. Пасля абеду дзеці ператварыліся ў майстроў арыгамі і вырабілі пацешных жывёл. Настрой ва ўсіх быў выдатны!

Дзень здароўя – самы актыўны дзень у лагеры. Пачаўся ён з хвілінкі здароўя “Ты і тваё здароўе”, прадоўжыўся гульнявой праграмай “Здаровым будзеш – усё забудзеш”, скончыўся дыскатэкай “Танцуем разам!”. Вынікам дня сталі створаныя дзецьмі плакаты “Добра быць здаровым”.

Апошні дзень лагера заўсёды крышачку сумны, бо заканчваюцца вясёлыя канікулы і трэба развітвацца. Але і ў гэты дзень дзеці не сядзелі без справы. Творчая майстэрня па стварэнні аб’ёмнай кампазіцыі “Птушка шчасця”, святочны канцэрт “Адпачылі весела!”, выступленне членаў клуба чарлідынга “Восеньскі перапалох”, конкурс малюнкаў “Бывай, лагер!” не дазволілі выхаванцам лагера сумаваць. Вялікае сэрца, якое размалявалі дзеці падчас закрыцця лагера, стала адлюстраваннем іх добрага настрою, выражэннем падзякі арганізатарам і выхавальнікам за цікавыя канікулы.

Пакідаюць лагер хлопцы і дзяўчаты з вялікім багажом: новыя сябры, шмат уражанняў, зарад бадзёрасці і энергіі, а таксама прыемныя падарункі кожнаму. А наперадзе зіма, новая змена і новыя прыгоды!

Вольга АЎГУСЦІНОВІЧ,
дырэктар лагера “Сонейка”
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий