“Беражы цяпло і святло – гэта галоўны наш савет!” – пад такім дэвізам яслі-сад № 10 Навагрудка удзельнічаў у Міжнародным дні энергазберажэння.
Ва ўсіх узроставых групах установы прайшлі гутаркі “Чаму трэба берагчы святло, цяпло і ваду”, “Як беражліва ставіцца да электрычнасці”, “Урокі Берагошы”, “Простыя правілы эканомных і беражлівых”, “Прыгода лямпачкі”. Мэта такіх гутарак простая – з маленства навучыць дзяцей простым прыёмам энергазберажэння ў побыце і беражлівым адносінам да энергарэсурсаў увогуле. Падчас гутарак хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як можна сэканоміць энергарэсурсы, пра ролю эканоміі энергіі ў захаванні экалогіі нашай планеты.
А яшчэ маленькія берагошы прымалі ўдзел у сюжэтна-ролевых і дыдактычных гульнях “Змерзлі – пагрэемся”, “Чацвёрты лішні, “Нельга –можна”, “Памочнікі чалавека”, “Бытавая тэхніка ў доме”, дзе яшчэ раз замацавалі правілы абыходжання з электрапрыборамі.
У кутках для бацькоў былі размешчаны памяткі, рэкамендацыі па энергазберажэнні “Пачніце з уласнай кватэры”, “Саветы эканомным гаспадарам”, “Як эканоміць электраэнергію”.
Дзень энергазберажэння прайшоў пазнавальна і цікава.
Людміла ДАВІДОВІЧ,
сацыяльны педагог
ясляў-сада № 10 Навагрудка