Першыя крокі да зберажэння рэсурсаў

- 9:49ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У Міжнародны дзень энергазберажэння, 11 лістапада, у яслях-садзе № 31 Мазыра прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя праблеме рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі.

Мерапрыемствы былі накіраваны на фарміраванне ўяўленняў выхаванцаў у галіне энергазберажэння, развіццё ўменняў эканомна карыстацца вадой, электраэнергіяй, захоўваць цяпло, а таксама на выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту культуры энергазберажэння.

Выхаванцам старэйшай групы прапаноўвалася прыняць удзел у віктарыне “Азбука Берагошы”. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні пра зберажэнне электраэнергіі, цяпла і вады, а пасля гулялі ў “Зберажы цяпло”, “Гісторыя лямпачкі”, “Што для чаго”, “Што лішняе?”. Ну і канечне, у праграме значыўся прагляд мультфільмаў. Дзеці вельмі любяць іх глядзець, а разам з тым яны засвойваюць неабходныя веды. З мультыплікацыйных фільмаў “Што такое электрычнасць”, “Як захаваць цяпло”, “Чаму нельга забаўляцца з электрапрыборамі” хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што такое электроны, як утвараецца электрычны ток і для чаго неабходныя правады, замацавалі веды пра карысць і небяспеку электрычнасці.

     

Сумесна з бацькамі была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў “Дапамажы планеце зберагчы цяпло” і кніжак-малышак, вырабленых сваімі рукамі.

Дашкаляты з цікавасцю ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах дня, уважліва слухалі, актыўна адказвалі на пытанні, з задавальненнем гулялі ў пазнавальныя гульни. Гэта іх першыя крокі да зберажэння рэсурсаў, і мы будзем працягваць работу ў гэтым кірунку.

Вікторыя КАЛАЦЭЙ,
выхавальнік
ясляў-сада № 31 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий