Клопат дашкалят пра прыродную крыніцу

- 8:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Яслі-сад г.п. Мір Карэліцкага раёна далучыўся да праграмы па аднаўленні закінутых прыродных крыніц.

Задоўга да таго, як чалавецтва прыдумала вадаправод, сама прырода паклапацілася пра тое, каб даставіць чыстую ваду у самыя розныя куткі планеты. Размова ідзе пра крыніцы – унікальныя прыродныя аб’екты, якія маюць каштоўнасць як вытокі карыснай вады і як помнікі прыроды.

Усім вядома, што крынічная вада, якая праходзіць з глыбіні на паверхню, крыштальна чыстая, збалансаваная па фізіка-хімічным складзе, валодае высокімі смакавымі якасцямі. Яна даруе сілу, здароўе, энергію. На жаль, ёсць нямала прыкладаў, калі крыніцы ў выніку бяздумнай дзейнасці людзей былі знішчаныя.

Зараз у Беларусі з’явіліся рэспубліканскія праграмы па аднаўленні закінутых прыродных крыніц, і знайшліся ахвотнікі прыняць удзел у іх добраўпарадкаванні і ахове. Наша ўстанова дашкольнай адукацыі таксама далучылася да гэтага руху.

Справа у тым, што на тэрыторыі пасёлка Мір, недалёка ад музейнага комплексу “Мірскі замак”, ёсць цудоўная крынічка з чыстай, празрыстай вадою. У тым, што крынічная вада мае перавагі перад вадаправоднай, выхаванцы дзіцячага садка пераканаліся дасведчым шляхам, калі ў межах даследча-пазнавальнага праекта “Наша крынічка” параўноувалі якасці і ўласцівасці рознай вады, яе уплыў на рост раслін.

Вада з мясцовай крынічкі – сапраўдны скарб. Насельніцтва пасёлка шырока выкарыстоўвае крынічную ваду ў гаспадарчых патрэбах: для гатавання ежы, для піцця, для кансервавання, каб памыць твар. А вось пра тое, каб падтрымліваць чысціню вакол крыніцы, добраўпарадкаваць сцяжынку да яе, не вельмі дбае.

 

Нашы маленькія, але на абыякавыя да навакольнага асяродзя дашкаляты, калі наведваюць крынічку, з ахвотай прыбіраюць смецце і апалую лістоту каля яе. Яны ведаюць, што трэба берагчы навакольны свет, ахоўваць прыроду, беражліва ставіцца да прыродных рэсурсаў.

На жаль, грунтоўна добраўпарадкаваць тэрыторыю крыніцы, нам з рабятамі не па сілах. Таму дзіцячы садок звярнуўся з ініцыятывай да арганізацый і ўстаноў пасёлка – Мірскага сельскага савета і Мірскага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Спадзяёмся, наша ініцыятыва па сумесным добраўпарадкаванні крыніцы знойдзе падтрымку.

А пакуль мы з выхаванцамі размясцілі каля крынічкі таблічку-памятку, каб яна нагадвала ўсім, хто карыстаецца крынічнай вадою, што трэба беражліва, з павагай ставіцца да гэтага прыроднага скарбу.

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада г.п.Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий