- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Перамогі творцаў ашмянскай школы № 3

 

14 прызавых месцаў занялі творчыя калектывы сярэдняй школы № 3 Ашмян на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах дзіцячай творчасці падчас восеньскіх школьных канікул.

Паспяховым быў удзел у VI Міжнародным фестывалі-конкурсе “Творчасць без меж”, арганізаваным Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У адборачным і завочным турах удзельнічала 730 творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў з Азербайджана, Украіны, Малдовы, Італіі, Польшчы, Літвы, Казахстана, Расіі і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. І месца заваявалі два дуэты цымбалістаў Мацвей Козар і Раман Гудзебскі, Карына Мацкевіч і Мацвей Козар. ІІІ месца – у вакальнага ансамбля ўзорнага хору “Тоніка”, ансамбля цымбалістаў “Перазвон”, Аляксандра Карповіча. Таксама Аляксандр, які выканаў на баяне ўкраінскую народную песню “Распрагайце, хлопцы, коней”, стаў лаўрэатам III ступені Міжнароднага конкурсу “Хрустальны васілёк”.

У Міжнародным конкурсе “Піраміда зорак” лаўрэатамі I ступені сталі дуэт баяністаў Ілля Махін і Ілля Мацяш у намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва” і Надзея Высоцкая ў намінацыі “Мастацкае слова”. Дыпломамі I ступені ўзнагародзілі баяніста Сяргея Ліпніцкага і Надзею Высоцкую ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва”.

У III Рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе RoskvitBY 4 прызавых месцы прынеслі школе навучэнцы ў намінацыі “Інструментальная музыка. Народныя інструменты”. Лаўрэатамі I ступені сталі дуэт баяністаў Ілля Махін і Ілля Мацяш, лаўрэатамі II ступені – Віялета Аверкава і Кірыл Варанецкі, а ў намінацыі “Тэатральная творчасць” – Надзея Высоцкая. Лаўрэатам III ступені стаў Сяргей Ліпніцкі.

Удзел у конкурсах дае новы вопыт, новыя творчыя зносіны, знаёмства з узорамі нацыянальнай культуры і мастацтва розных краін, садзейнічае развіццю разнастайнасці дзіцячай мастацкай творчасці.

Галіна ЯСКЕЛЬ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 3 Ашмян

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий