Як заахвоціць школьнікаў да ўдзелу ў конкурсе

- 19:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

“О, Беларусь, мая шыпшына… “Здаецца, гэтыя словы чуў кожны школьнік. Я пачула іх зноў ад сельскага бібліятэкара Н.К.Доста, якая расказала пра анлайн-конкурс, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. У мяне адразу з’явілася жаданне заахвоціць нашых школьнікаў да ўдзелу ў гэтым конкурсе.

У нашай школе навучаецца не так багата вучняў – 43. Я расказала пра конкурс вучаніцы 7-га класа Алесі Заміроўскай, а яна – іншым. Пасля ўрокаў да мяне звярнуліся сямікласніцы Ангеліна Тарлецкая, Карына Руль і адзінаццацікласнікі Ягор Галавач і Настасся Снітко. Я пазнаёміла іх з творчасцю Уладзіміра Дубоўкі, зачытала ім некалькі твораў. І дзеці загарэліся: яны адразу звярнуліся да школьнага бібліятэкара, набралі кніг з творамі паэта. Цэлы тыдзень чыталі вершы, выбіралі сабе твор для конкурса.

А натхненне нам падарыла восень і яе яркія фарбы. Парк, які знаходзіцца непадалёк ад школы, проста прывабліваў да сябе. Мы знайшлі вольны час, каб наведаць яго і палюбавацца яго казачным ўбраннем. Гулялі пад залатымі дрэвамі, збіралі кляновае лісце і рабілі букеты. Дзеці зачытвалі ўрыўкі з вершаў, бо Уладзімір Дубоўка ў сваіх творах часта ўспамінаў гэтую незвычайнай прыгажосці пару. І ўсе разам вырашылі, што запішам сваё чытанне верша ў нашым парку пад залатымі дахамі.

Як прыемна чуць беларускую мову! Як прыемна бачыць, што маладое пакаленне любіць мову і не цураецца яе! Хочацца звярнуцца да кожнага чалавека і сказаць: “Любіце нашу мову! Не забывайцеся на яе!”

Марына МАНДЗІК,
настаўнік пачатковых класаў
Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий