Пад такой назвай у гомельскім яслях-садзе № 161 прайшло свята, прысвечанае Сусветнаму дню дабрыні. Дзень дабрыні – выдатнае свята, бо ў сучасным свеце так часам яе не хапае. Для аднаго гэта– здольнасць быць шчодрым, для іншага – жаданне дапамагчы, для трэцяга гэта проста пачуццё. Але кожны чалавек павінен валодаць дабрынёй, каб у свеце пераважалі гармонія і любоў.
Важна было нагадаць дзецям і дарослым пра выдатную якасць душы чалавека і выхоўваць жаданне здзяйсняць добрыя ўчынкі, якія нельга вымераць грашыма. Так важна часцей усміхацца адно аднаму, бо нават простая ўсмешка можа падняць настрой чалавеку і падарыць шмат станоўчых эмоцый.
Падчас мерапрыемства дзеці чыталі вершы і спявалі песні пра дабрыню і сяброўства, на прыкладах казачных герояў разглядалі добрыя і дрэнныя ўчынкі, выказвалі сваё стаўленне да іх, прапанавалі варыянты рашэння праблемных сітуацый. У гульнявой форме дзеці падбіралі ласкавыя словы, якія адпавядаюць кожнай літары ў слове “дабрыня” і характарызуюць якасці чалавека, гулялі ў “Скажы наадварот”, “Хто больш” і інш.
Самы добры казачны персанаж – Кот Леапольд – распавёў дзецям пра тое, што дабрыня здольная перамагчы ў любой сітуацыі, нават калі ўвесь свет супраць цябе і хтосьці вельмі жадае нашкодзіць. “Дзеці, давайце жыць дружна!” – заклікаў ён усіх. Увазе дзяцей і дарослых, якія прысутнічалі на свяце, быў прадстаўлены фрагмент мультыплікацыйнага фільма “Проста так”, у якім распавядаецца пра тое, як добры ўчынак паўплываў на цэлы ланцужок падзей і змяніў жыццё герояў.
Ала ГРЫБ,
загадчык ясляў-сада № 161 Гомеля