Велатурызм як усебаковае развіццё школьнікаў

- 17:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Як адзначаюць спецыялісты, карысць веласіпеднага турызму велізарная: круцячы педалі, чалавек заўсёды падтрымлівае свой арганізм у тонусе, а магчымасць падарожжа па незнаёмых месцах пашырае яго кругагляд. Праверыць на практыцы справядлівасць сцвярджэння вырашылі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Веласіпедны турызм” Свіслацкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства.

Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў – настаўніка фізічнай культуры і здароўя Дабравольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзмітрыя Трушко і метадыста раённага ЦТіК Алега Сагана, школьнікі адправіліся ў сямідзённы веласіпедны паход I катэгорыі складанасці па тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Наперадзе іх чакалі наведванне помнікаў гісторыі і культуры, духоўных цэнтраў праваслаўнай і каталіцкай веры, а часам і нечаканыя сустрэчы з прадстаўнікамі фаўны нацыянальнага парку “Белавежская пушча” – зубрамі.

Каб набраць заяўлены кіламетраж, кожны дзень удзельнікі паходу праязджалі па 50–60 км. Вядома, падчас здараліся дробныя непаладкі. Але яны не маглі стаць перашкодай для сапраўдных турыстаў, якіх у канцы дня чакаў начлег на беразе жывапіснага возера або сярод векавых соснаў і дубоў, смачная вячэра, прыгатаваная на вогнішчы, і песні пад акампанемент гукаў прыроды.

За плячыма турыстаў засталіся кіламетры дарог (удзельнікі праехалі 345 км), яркія ўражанні і незабыўныя ўспаміны, а наперадзе – новыя адкрыцці і маршруты, каб зноў праехаць на веласіпедах па роднай зямлі, пазнаючы нязведаныя таямніцы сваёй роднай краіны.

Ірына ШЫМАНЮК,
дырэктар Свіслацкага цэнтра турызму і краязнаўства

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий