Шырокая тэматыка шостага школьнага дня

- 9:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У чарговы шосты школьны дзень вучні Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы прынялі ўдзел у раённым праекце “КУБ”.

Школьнікам Навагрудчыны яны расказалі пра тое, як з дапамогай зімовых нарыхтовак можна папоўніць запасы вітаміна С – падзяліліся рэцэптамі прыгатавання мочаных яблыкаў. Але з гэтага падзеі шостага дня толькі пачыналіся.

  

Марафон карысных спраў “Дайсці да фінішу”, дзе за кожны добры ўчынак каманды атрымлівалі ключыкі з чароўнага куфэрка, паказаў, што масу добрых спраў можна зрабіць, не выходзячы са сцен школы.

У рамках тыдня прафілактыкі правапарушэнняў “на вуліцы Тэматычнай” прайшло рэаліці-шоу “Сто дарог. А дзе твая?”. Навучэнцы сярэдняга звяна абіралі сваю дарогу, якая вяла ўдалячынь ад правапарушэнняў. Навучэнцы 8–9 класаў “наведалі” акадэмію навук, дзе пазнаёміліся з пяццю падзеямі, якія змянілі свет, працавалі над шостай падзеяй, якая, на іх погляд, магла б змяніць свет і людзей да лепшага, да дабрыні.

Мноства сустрэч адбылося “на вуліцы Гуртковай”. Тут былі адкрыты цэнтры па музыцы пад назвай “Цымбалы” і “Баян”, цэнтр харэаграфіі “Вясёлка”, а таксама спорткомплексы “Настольны тэніс”, “Спартыўнае арыентаванне”, “Лёгкая атлетыка”. А тых вучняў, якім цікавы дабрабыт і ўтульнасць роднай школы, прыняла майстэрня “Дамавёнак”.

Аксана ЗАСАДЗІНСКАЯ,
намеснік
дырэктара па выхаваўчай рабоце
Пятрэвіцкага
дзіцячага-сада – сярэдняй школы
Навагрудскага
раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий