Завітала восень у дзіцячы сад

- 8:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшоў святочны тыдзень пад назвайЗалатая восень завітала ў садок”, у якім прынялі актыўны ўдзел дзеці ўсіх узроставых груп.

Сцэнарыі мерапрыемстваў распрацавалі і падрыхтавалі педагогі ўстановы. Зала была ўпрыгожана дэкарацыямі. Куды ні паглядзі – усюды дары восені: гародніна, садавіна, грыбы з ягадамі, а паднагамі было раскідана рознакаляровае лісце.

Дзеці малодшых груп адправіліся ў падарожжа ў восеньскі лес, дзе збіралі рознакаляровыя лісточкі і сустрэліся з казачнай Варонай.

Цётачка Непагадзь, Ветрык і Дожджык прыйшлі ў госці да выхаванцаў сярэдняй групы. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні пра дожджык, пра лістапад, чыталі вершы пра прыгажуню восень, якая размалявала ўсе лясы, гралі на музычных інструментах, збіралі грыбочкі. А якія вясёлыя танцы выконвалі дзеці! Музычныя кампазіцыі “Грыбочкі”, “Агарод”, “Парныя скокі” стваралі добры настрой, нягледзячы на дрэннае надвор’е.

 

Залатая восень з казачнымі героямі Ахам і Охам і вясёлай Кікімарай завітала на свята да выхаванцаў старшых груп. Дзеці весела спявалі песні, вадзілі карагоды, танцавалі з парасонамі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні з Ахам і Охам, спаборнічалі ў эстафетах з вясёлай Кікімарай.

А ў спецыяльнай групе № 1 для дзяцей з ЦПМ на гэтым тыдні была арганізавана выстава восеньскіх вырабаў “Цуды з галінак, шышак, жалудоў”, у якой прынялі ўдзел выхаванцы разам са сваімі бацькамі. Усе вельмі стараліся, праявілі сваю фантазію, уменні. На выставе няма пераможцаў і прайграўшых, усе працы арыгінальныя, цікавыя і своеасаблівыя.

На працягу тыдня ў дзіцячым садзе быў станоўчы, узнёслы, радасны настрой, дзеці атрымалі шмат прыемных уражанняў. Для іх гэта запамінальнае, радаснае, вясёлае і яркае свята, якое дапамагло ім замацаваць уяўленні пра восень як пару года. А для педагогаў установы – гэта самая лепшая ўзнагарода.

Тэрэса СНЯГІР,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий