Сакрэт эканоміі і беражлівасці ў Instagram

- 19:40ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Ці можам мы, педагогі і бацькі, зрабіць штосьці для захавання прыродных рэсурсаў Беларусі ўжо цяпер? З упэўненасцю можна сказаць “так”, калі разам пачнём працу па энерга- і рэсурсазберажэнні і фарміраванні ў нашых дзяцей культуры спажывання вады, святла і цяпла. Педагагічны калектыў сярэдняй школы № 14 Мазыра ўжо больш за 10 гадоў надае вялікую ўвагу фарміраванню ў навучэнцаў устойлівых навыкаў энерга- і рэсурсазберажэння.

      

Не грошы багацце – беражлівасць ды розум, – кажуць у народзе. Гэты крылаты выраз пра беражлівае стаўленне да прыроды і прыродных рэсурсаў зыходзіць з глыбіні стагоддзяў. Значыць, у эканоміі і беражлівасці людзі мелі патрэбу здаўна. Без іх не толькі не здолееш назапасіць багацця, але і растранжырыш усё тое, што здолеў нажыць раней.

Асноўная задача педагогаў – зрабіць адукацыйны працэс такім, каб дзіця, падарожнічаючы па свеце эканомікі, набыло даступныя яму веды і ўяўленні. Каб зразумела, якое месца эканомія займае ў яго рэчаіснасці, дзе і калі чалавек датыкаецца да яе. Важна, каб школьнік бачыў у навакольным свеце эканамічныя праблемы і вырашаў іх.

Сёлета да Міжнароднага дня энергазахавання з 9 лістапада стартаваў тэматычны тыдзень эканоміі і беражлівасці “Энергія будучыні” пад дэвізам “З павагай да энергазахавання”. Школьнікі, педагогі і бацькі былі ўцягнуты ў цікавыя праекты. Прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны “Эканом і беражы”, “Эканомія і беражлівасць – справа кожнага!”, “Крыніцы энергіі будучыні”, “Мы – за ўстойлівае развіццё!” і іншыя. Адбыліся конкурсы малюнкаў і плакатаў “Энергазахаванне вачамі дзяцей” і партфоліё на тэму: “Сакрэты сямейнай эканоміі”, “Эканомлю я і мая сям’я”, “Наша сямейная эканомія – унёсак у будучыню”. Мы правялі марафон ідэй па эканоміі і беражлівасці, зрабілі відэапаштоўкі да Міжнароднага дня энергазахавання. У нас прайшоў флешмоб “Мы за эканомію”, акцыя “Эканомім разам”, аперацыя “Светик и Амперчик у вас в гостях” і іншыя.

Варта адзначыць, што на кожным уроку ў межах тэматычнага тыдня выкарыстоўваліся звесткі і факты па праблеме энерга- і рэсурсазберажэння, што дазволіла больш глыбока вывучыць праблему і прыцягнуць да яе ўвагу.

Сёлета мы вырашылі зрабіць акцэнт на сацыяльныя сеткі, бо цяпер яны неад’емная частка жыцця кожнага чалавека. Значнасць тэмы “Эканомія і беражлівасць” патрабуе перабудовы мыслення грамадства ў адносінах да пытанняў рэсурсазберажэння. Абсалютна ўсе людзі на планеце павінны эканоміць і берагчы, каб захаваць планету будучым пакаленням. Таму мэтай было паказаць важнасць праблемы і звярнуць на яе ўвагу не толькі вучняў, але і іх бацькоў, прыцягнуць як мага больш людзей.

Для ахопу большай аўдыторыі намі быў запушчаны марафон ідэй “Сакрэт эканоміі і беражлівасці” у сацыяльнай сетцы Instagram на акаўнце школы (гл. QR-код). У сярэднім ахоп праглядаў адной публікацыі склаў 500 карыстальнікаў. Усім гэтым людзям навучэнцы далі сямейную параду ці “лайфхак” па эканоміі і беражлівасці і прапанавалі альтэрнатыўныя і нестандартныя варыянты рашэння экалагічных праблем.

Навучэнцы стваралі электронныя паштоўкі да Міжнароднага дня энергазахавання. Лепшыя з іх былі размешчаны на акаўнце школы, што прыцягнула ўвагу не толькі вучняў і іх бацькоў, але і ўвесь горад Мазыр. Не засталіся ўбаку і аб’яднанні па інтарэсах. Напрыклад, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Юны блогер” стварылі два відэаролікі на тэму “Эканомія і беражлівасць”, якія былі таксама размешчаны на акаўнце школы ў Instagram і на школьным тэлебачанні.

Эфектыўна задзейнічана медыяпрастора школы: дэманструюцца відэаролікі на тэлевізарах у холах, увесь час папаўняецца інфармацыя на школьным сайце.

Такім чынам, выкарыстанне сацыяльных сетак у выхаваўчай рабоце дапамагло звярнуць увагу на праблему энергазахавання і прыцягнуць большую колькасць вучняў, бацькоў і проста жыхароў горада. Кожнаму ж прыемна, калі на акаўнце школы ў сацыяльнай сетцы ён бачыць сваё дзіця з цікавай парадай, ці паштоўку, відэа з яго ўдзелам. Безумоўна, пачуццё гонару перапаўняе, хочацца падзяліцца спасылкай на фота ці відэа свайго дзіцяці, паказаць сябрам, бабулям і дзядулям. Тыя, у сваю чаргу, не толькі ўбачаць вучня нашай школы, але і ўспрымуць інфармацыю, якая прымусіць іх задумацца пра праблему. Далучайся:#марафонидей!

Галіна НАЗАРЧУК,
кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў,
Марыя ЗМУШКА,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Юны блогер”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий