Знаёмства пачаткоўцаў з прафесіямі

- 16:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Тэме выбару будучай прафесіі быў прысвечаны шосты школьны дзень у Любчанскай сярэдняй школе.

Малодшым школьнікам было прапанавана падарожжа “Мая будучая прафесія”. Вандруючы ад станцыі да станцыі, яны даведваліся шмат цікавага і карыснага для сябе. Вучні ўспаміналі некаторыя прыказкі пра працу, збіралі назвы прафесій з рассыпаных літар, адгадвалі загадкі, знаёміліся з новымі прафесіямі, якія з’явіліся зусім нядаўна.

Вялікую цікавасць выклікала гульня “Бюро знаходак”, падчас якой дзеці павінны былі па прадметах працы здагадацца, чалавек якой прафесіі іх згубіў.

А конкурс “Угадай прафесію” дабавіў азарту і весялосці. Кожны павінен быў пры дапамозе жэстаў і мімікі, без слоў, прадэманстраваць прафесію, названую ў картцы, а астатнія – здагадацца, пра што ідзе гаворка.

Станцыя “Літаратурная” згуртавала аматараў паэзіі. Дзеці чыталі падрыхтаваныя дома вершы пра сваю любімую прафесію.

У ходзе мерапрыемства школьнікі, працуючы ў групах, называлі самыя модныя і самыя забытыя прафесіі, а таксама тыя, якія заўсёды будуць патрэбныя. Хлопчыкі і дзяўчынкі разважалі над тым, што будзе, калі знікнуць некаторыя з іх.

На прэзентацыі “Пра прафесіі ад А да Я” школьнікі змаглі практычна пазнаёміцца з прафесіямі повара, швачкі, мадэльера, урача.

Суботняе мерапрыемства было накіравана на прывіццё працоўных навыкаў, на разуменне важнасці прафесійнай дзейнасці ў жыцці чалавека.

 Разалія ЛІТВІН,
настаўнік пачатковых класаў
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий