У Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў тыдзень гісторыі і геаграфіі.
Настаўнік Віталь Іванашка склаў план мерапрыемстваў, з якім у панядзелак пазнаёмілі вучняў. У рамках гэтага тыдня вучні 1–4 класаў прынялі ўдзел у буккросінгу “Свет падарожжаў”. На першым паверсе школы быў аформлены інфармацыйны стэнд, на якім размешчаны цікавыя карцінкі, звязаныя з мясцінамі, рэкамі, горамі і іншымі геаграфічнымі аб’ектамі. На стале ля стэнда размешчаны часопісы “Рукзачок”, “Арэлі”. Дзеці мелі магчымасць узяць часопісы, а затым перадаць іх сябрам. Для вучняў 1–4 класаў была арганізавана экскурсія ў кабінет гісторыі, дзе яны пазнаёміліся з цікавымі прадметамі і матэрыяламі.
Вучні 5–8 класаў таксама далучыліся да ўдзелу ў буккросінгу на тэму “Гістарычныя творы пісьменнікаў”: прынеслі з дому кнігі на гістарычную тэматыку для сваіх сяброў і аднакласнікаў, абмяняліся імі адно з адным.
Не засталіся без мерапрыемстваў і вучні 9–11 класаў. Для іх былі арганізаваны медыяазбука “Падарожжа па старонках гісторыі Беларусі” і “Геаграфічны калейдаскоп”. Усе вучні засталіся задаволены.
Наталля БЯЛЯК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна