Юны мультыплікатар з Бараўлянаў

- 12:26МИНЩИНА, Регионы

 

Захапленне хатняй мультыплікацыяй прынесла вучню 4-га класа Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Сяргею Кондру перамогу ў конкурсе даследчых работ і ў раённым конкурсе Засвяціся. Насі святлоадбівальнік. Ролік на тэму бяспечных паводзін пешаходаў быў адзначаны таксама Дзяржаўнай аўтаінспекцыяй Мінскага аблвыканкама.

Работа нашага вучня незвычайная і складаная, асабліва ўлічваючы ўзрост юнага аўтара. Вядома, поспехамі Сярожы ганарыцца ўся сям’я, якая таксама мае дачыненне да стварэння роліка.

Мультыплікацыяй хлопчык захапіўся нечакана, пачаў вырабляць пластылінавыя фігуркі і здымаць кожны рух, ствараючы з кадраў мультфільм. Прыдумляў сцэнарый, фантазіраваў. А сёлета, працуючы над школьным праектам да даследчага конкурсу і для ўдзелу ў раённым спаборніцтве, вырашыў разам з сям’ёй зняць нешта карыснае. Тэма бяспекі на дарогах заўсёды актуальная – вось так і з’явілася ідэя новага мультфільма.

На здымкі выразаных з паперы фігурак пайшло больш за тыдзень. Усяго Сяргей зняў 300 кадраў, зманціраваўшы потым іх у сюжэт.

Для хлопчыка гэтая пакуль першая перамога, ён, безумоўна, працягне займацца сваім захапленнем. Хто ведае, магчыма, у Бараўлянах падрастае будучы рэжысёр кіно ці таленавіты мультыплікатар?

Іван КАЛКОЎСКІ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Бараўлянскай сярэдняй школы 2

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий