Клопат пра бяздомных жывёл

- 18:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

10 снежня вучні 6-га класа Любчанскай сярэдняй школы правялі на вуліцах пасёлка акцыю “Браты нашы меншыя”.

  Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня правоў жывёл. Дзеці заклікалі дарослых быць міласэрнымі, не выкідваць дамашніх жывел на вуліцу і дапамагаць тым, у якіх няма гаспадара.

Дарэчы, акцыя праходзіла ў рамках сацыяльна значнага праекта “Вось табе мая рука”, які прысвечаны праблеме бяспраўнага і безабароннага становішча бяздомных жывёл.

           

Падчас працы над праектам шасцікласнікі не толькі даследуюць прычыны з’яўлення бяздомных жывел, але і прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні гэтай праблемы. З верасня па снежань у сем’і прыстроена двое катоў і адзін сабака. Распачаты збор корму для прыюта.

Валянціна ВЕЕЎНІК,
класны кіраўнік 6-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий