Казка як сродак выхавання беражлівых адносін да энергарэсурсаў

- 15:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Педагогі Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці прыкладаюць шмат намаганняў для выхавання ў дзяцей беражлівых адносін да энергарэсурсаў, вядуць прапагандысцкую работу сярод бацькоў. Для гэтага выкарыстоўваюцца самыя розныя віды работ. Менавіта таму была падрыхтавана тэатралізаваная пастаноўка “Казка пра тое, як калабок дзеду з бабай дапамог – цяпло, святло і ваду збярог”, якой падзяліліся на старонках інтэрнэт-партала з бацькамі дзяцей.

 

У цяперашні час перад нашай грамадскасцю стаіць вельмі важная задача – змяніць у кожнага грамадзяніна меркаванне пра тое, што прыродныя энергарэсурсы невычарпальныя. Меркаванне дарослых тут змяніць няпроста, такую работу неабходна пачынаць з маленства. Менавіта з маленства трэба пачынаць фарміраванне ў будучага грамадзяніна беражлівых адносін да энергарэсурсаў сваёй краіны.

На гэта і была накіравана наша тэатралізаваная казка. Маленькія акцёры з захапленнем выканалі ролі казачных герояў, навучылі і далі парады, як трэба берагчы энергарэсурсы. А бацькі змаглі паглядзець на сваіх маленькіх артыстаў ў інтэрнэце.

Ала ГІРЫС,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий