Зімовыя адкрыцці, або Сем цудаў Любчы

- 22:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Любоў да Айчыны пачынаецца з любові да сваёй маленькай радзімы. А для таго каб адчуць багацце фарбаў у палітры роднай зямлі, неабходна прыгледзецца да непрыметнай яе прыгажосці, прыслухацца да голасу гісторыі.

Вось і адправіліся вучні 6-га класа ў рамках праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” на зімовую прагулку ў пошуку сямі цудаў роднага пасёлка.

Падзяліліся на групы, выбралі аб’ект даследавання. Рыхтаваліся сур’езна, старанна падбіралі матэрыял. Дзеці склалі візітку ракі Нёман, адказалі на пытанні экалагічнай віктарыны і шмат даведаліся пра відавую разнастайнасць Любчанскага парка, папоўнілі веды пра гісторыю Любчанскага замка і Свята-Ільінскай царквы.

Вучні пачалі складаць Кнігу Гонару пасёлка, куды занеслі імёны першых любчанскіх друкароў Пятра Бластуса Кміта, Яна Даніэля, Яна Ланге, імя сусветна вядомага парфюмера Соф’і Гройсман, мастака Мікалая Дучыца, кампазітара Мікалая Набокава.

І ў чарговы раз нашы дзеці адчулі, што жывуць на цудоўнай і непаўторнай, багатай на гісторыю зямлі.

Валянціна ВЕЕЎНІК,
класны кіраўнік 6-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий