З любоўю да Любчы

- 11:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Актыўны грамадзянін не павінен быць абыякавым да таго, што адбываецца ў яго найбліжэйшым акружэнні, і прыкласці ўсе намаганні, каб свет побач з ім станавіўся лепшым. Такой была галоўная ідэя тэматычнага блока “Я і малая радзіма” адукацыйнага праекта “ШАГ” у 5-м класе.

   

Класная гадзіна рыхтавалася загадзя. Каб актывізаваць вучняў і ахапіць як мага больш кірункаў, падзяліліся на групы. Архівісты сабралі інфармацыю і правялі віртуальны агляд на тэму “Мая Любча: учора, сёння, заўтра”. Эксурсаводы правялі экскурсію па Народным музеі Любчанскага краю. Дызайнеры зрабілі закладкі для кніг з выявамі замка. Гісторыкі стварылі буклет “Каб непарывалася сувязь часоў”, а забаўнікі склалі крыжаванку “Мая малая радзіма”. Такая праца дае вучням магчымасць пашырыць веды, фарміруе іх грамадзянскую пазіцыю.

Цяпер пяцікласнікі разумеюць, чаму так неабходна ведаць сваю гісторыю – гэта не толькі безліч скарбаў для чалавека, гэта яшчэ і памяць пра яго продкаў.

Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий